Знайсці
12.10.2020 / 08:29РусŁacБел

«Лейкерс» у 17-ы раз сталі чэмпіёнамі НБА

Баскетбольны клуб «Лос-Анджэлес Лейкерс» перамог «Маямі Хіт» у шостым матчы фінальнай серыі плэй-оф амерыканскай Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. «Лейкерс» выйграў з вынікам 106:93, серыя скончылася з лікам 4:2.

Такім чынам, «Лейкерс» стаў чэмпіёнам асацыяцыі 17-ы раз за сваю гісторыю (пяць перамог каманда атрымала, калі базавалася ў Мінесоце).

Па колькасці тытулаў НБА «Лейкерс» дзеліць першынство з «Бостан Сэлтыкс», які таксама станавіўся чэмпіёнам 17 разоў. На трэцім месцы «Чыкага» і «Голдэн Стэйт», у якіх па шэсць тытулаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031