Знайсці
08.10.2020 / 11:4411РусŁacБел

Лукашэнка: Закрываць і ізаляваць краіну я не маю намеру

БелТА

Пра гэта кіраўнік краіны паведаміў сёння на нарадзе па каранавірусе, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале Мінздароўя.

«Давайце не будзем рэкамендаваць тое, што ў прынцыпе немагчыма ў жыцці, — сказаў ён.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады Лукашэнка падкрэсліў: «Я хачу, каб вы разумелі маю пазіцыю: я на сённяшні дзень не маю намеру ізаляваць і закрываць краіну.

Калі б мы гэта зрабілі ў лютым, сакавіку ці красавіку, мы б пажыналі плён: у нас бы не было працы ў людзей, мы б абрынулі эканоміку, не было б нават найменшага заробку.

І зноў жа — гэта не выбар паміж дрэнным і зусім дрэнным або дрэнным і добрым: жыццё перад намі не ставіць сёння такіх праблем».

Як лічыць Аляксандр Лукашэнка, выбраны Беларуссю шлях барацьбы з каранавірусам і яе вопыт неацэнныя для ўсяго свету.

«Той вопыт, які мы атрымалі, неацэнны. І той шлях, які мы абралі, ён таксама сёння неацэнны для ўсяго свету. Так, ніхто вам дзякуй не скажа за той шлях, які мы прайшлі, за тыя метады, якімі мы лячылі нашых людзей, што мы іх не ізалявалі, не зачынялі, рэкамендавалі быць на свежым паветры.

Але калі ты ідзеш у аптэку, магазін, то абавязкова вазьмі з сабой маску».

Лукашэнка звярнуў увагу: сёння падобным шляхам пайшлі і астатнія краіны, адмяніўшы каранцінныя меры. «Гэта значыць, мы напрацавалі той бясцэнны вопыт барацьбы з каранавірусам, які трэба сёння выкарыстоўваць», — падкрэсліў ён.

Ён дадаў, што Міністэрства аховы здароўя павінна выпрацоўваць свае рэкамендацыі, але ў той жа час трэба абыходзіцца без перагібаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031