Знайсці
08.10.2020 / 10:00РусŁacБел

Польскае консульства ў Гродне спыніла прыём наведнікаў

Генеральнае консульства Польшчы ў Гродне адклікае прыём грамадзян па ўсіх пытаннях, за выключэннем вельмі тэрміновых. Інфармацыя пра гэта з’явілася на афіцыйным урадавым сайце Польшчы 7 кастрычніка, піша hrodna.life.

«Аб любых зменах у арганізацыі працы Консульства мы будзем трымаць вас у курсе», — сказана ў паведамленні. Прычыны змен у працы консульства не ўдакладняюцца.

29 верасня стала вядома, што ў Гродне пасля доўгага перапынку аднавілі запіс на атрыманне карты паляка. Запісацца на сустрэчу з консулам Польшчы маглі толькі тыя, хто планаваў падоўжыць дзеянне дакумента, і людзі старэйшыя за 65 гадоў.

Аднак 5 кастрычніка кіраўнік МЗС Польшчы Збігнеў Раў заявіў пра адкліканне для кансультацыі «часткі паслоў, акрэдытаваных у Беларусі». Пры гэтым ён падкрэсліў, што «прыярытэтам застаецца падтрымка беларусаў і іх імкнення да дэмакратызацыі краіны». Тым жа вечарам амбасадар Польшчы Артур Міхальскі і амбасадар Літвы Андрус Пулокас пакінулі Беларусь. Амбасадар Нямеччыны Манфрэд Хутерер з’ехаў для кансультацый у Берлін 6 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031