Знайсці
08.10.2020 / 08:01РусŁacБел

Сёння ў Эканамічным судзе — разгляд справы аб пазбаўленні Tut.by статуса СМІ

Сёння а 10.00 у Эканамічным судзе Мінска пачнецца разгляд пазова Міністэрства інфармацыі аб пазбаўленні партала Tut.by статуса СМІ.

Tut.by і цяпер яго не мае: ад 1 кастрычніка партал па рашэнні Мінінфармацыі быў на 3 месяцы пазбаўлены статусу сеткавага выдання. Фармальнай падставай для гэтага сталі чатыры папярэджанні, атрыманыя Tut.by ад міністэрства за час пасля выбараў.

Рэгістрацыя інтэрнэт-сайтаў у якасці сеткавых выданняў у Беларусі мае добраахвотны характар. Статус СМІ дае некаторыя перавагі: магчымасць на законных падставах прысутнічаць у раёнах узброеных канфліктаў або надзвычайных сітуацый, на масавых мерапрыемствах, у месцах іншых грамадска важных падзей і перадаваць адтуль інфармацыю.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031