Знайсці
07.10.2020 / 08:471РусŁacБел

Мінабароны Арменіі паведаміла аб новым абстрэле Сцепанакерта

Сталіца Нагорнага Карабаха Сцепанакерт і іншыя населеныя пункты непрызнанай рэспублікі зноў падвергнуліся абстрэлу, заявіў у сваім Facebook прадстаўнік Мінабароны Арменіі Арцрун Аванісян, піша РБК.

Па словах прэс-сакратаркі ведамства Шушан Сцепанян, у ноч на 7 кастрычніка ўзброеныя сілы Азербайджана «паспрабавалі замацавацца на паўднёва-ўсходнім кірунку», не дайшоўшы да горада Джабраіл, але іх атака была адбітая. «У выніку прыцэльнага агню армянскіх падраздзяленняў у паўднёва-ўсходнім напрамку была знішчана буйная база сховішча гаручага і боепрыпасаў азербайджанскіх сіл», — заявіла яна.

Аванісян таксама абвінаваціў Баку ў «відавочных правакацыях» у зонах, прыгранічных з Іранам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031