Знайсці
06.10.2020 / 09:411РусŁacБел

Трамп вярнуўся ў Белы дом і кажа: «Не бойцеся кавіда»

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ў панядзелак увечары быў выпісаны з вайсковага шпіталя і вярнуўся ў Белы дом пасля чатырох дзён шпіталізацыі з дыягназам COVID-19, піша Радыё Свабода.

Прэзідэнт Трамп пакінуў шпіталь пасля заявы яго доктара аб тым, што прэзідэнт «задавальняе крытэрам, неабходным для выпіскі» са шпіталя. Са слоў доктара, выздараўленне пакуль няпоўнае, але прэзідэнт можа бяспечна вярнуцца дадому, дзе ён будзе знаходзіцца пад кругласутачным медыцынскім наглядам.

«Выдатна сябе адчуваю, — піша Трамп у Твітэры. — Не бойцеся кавіда. Не давайце яму кіраваць вашай жыццём. Мы распрацавалі пры адміністрацыі Трампа цудоўныя медыкаменты. Я пачуваюся лепш, чым адчуваў сябе 20 гадоў таму!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031