Экс-кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Ус расчараваўся ў ідэях «рускага свету»
Пра гэта былы палітвязень і кандыдат у прэзідэнты сказаў у каментары «НН».
Дзмітрый Ус. Фота Сяргея Гудзіліна.
«Можа, і памяняю пазіцыю. Пасля заяў Пуціна, што ён падтрымлівае беззаконне ў Беларусі, пазіцыя ў дачыненні яго і Расіі можа вельмі рэзка памяняцца. Беззаконне тут творыцца толькі праз умяшанне Расіі», — сказаў Дзмітрый Ус.
«Я за «рускі свет» у Беларусі. Я заўсёды быў за «рускі свет», — казаў Ус у 2015 годзе.
Дзмітрый Ус быў кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2010 года, за ўдзел у Плошчы асуджаны да 5,5 гадоў зняволення, але не прабыў у калоніі і года. Ус — уласнік друкарскага бізнэсу.
У пачатку кастрычніка сын Дзмітрыя Уса Іван быў асуджаны да 15 сутак зняволення за ўдзел у маршы за перамены.
Глядзі таксама: Колішняга кіраўніка «Антымайдан Мінск» асудзілі на 15 сутак за ўдзел у маршы за перамены
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Сцяпана Латыпава здаў КДБ ягоны расійскі калега-арбарыст. Але сам спрабуе адмаўляць гэта
 15
Стартуе продаж новай кнігі для дзяцей ад Андрэя Скурко
 1
З праваабаронцаў — у Свята-Елісавецінскі манастыр: як склаўся лёс экс-палітвязня Андрэя Бандарэнкі
 20
Кандыдата ў Каардынацыйную раду ад «Народнай Грамады» выкінулі са спісу, бо ён даносчык. Стукаў на Аўтуховіча
 12
ЗША будуць адказваць за абарону Польшчы, Германія — Літвы, Канада — Латвіі. Стаў вядомы план НАТА
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера