Знайсці
05.10.2020 / 11:1915РусŁacБел

Лукашэнка абмеркаваў з кіраўніком ДМК сітуацыю на мытні і пераарыентацыю беларускіх грузаў

БелТА

Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння з дакладам старшыню Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыя Сянько, перадае БЕЛТА.

«Перш за ўсё я хацеў бы літаральна ў двух словах пачуць аб выніках працы вашага ведамства, каб у разрэзе праз мытныя службы ацаніць сітуацыю ў нашай эканоміцы. Вы разумееце, што мытня — гэта ў большай ступені, чым іншыя ведамствы, люстэрка нашай эканомікі. Якія ў нас ёсць вузкія месцы? Як мы развіваемся ў гэтых складаных умовах сусветнага крызісу, звязанага перш за ўсё з пандэміяй? І што, з вашага пункту гледжання, трэба зрабіць у найбліжэйшы час, каб утрымаць эканоміку ў гэтым годзе?» — пазначыў некалькі пытанняў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама пацікавіўся сітуацыяй на межах з Літвой, Латвіяй, Польшчай і Украінай.

«Асабліва што тычыцца дзвюх балтыйскіх дзяржаў — Літвы і Латвіі. Як вы мне дакладваеце, амаль 40% грузавікоў сёлета ідуць з Літвы і Латвіі. Гэта велізарны аб'ём. Калі мы возьмемся за гэты паток, то лагістычныя пункты Літвы недаатрымаюць дзесьці чвэрць», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031