Знайсці
04.10.2020 / 09:03РусŁacБел

У цэнтры Сцепанакерта адбылося некалькі моцных выбухаў

У сталіцы непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі (НКР) Сцепанакерце пачуліся магутныя выбухі. Пра гэта паведамляе карэспандэнт РІА Навіны.

Раней Мінабароны НКР папярэдзілі, што ўзброеныя сілы Азербайджана рыхтуюцца да нападу.

«На працягу ночы на лініі судакранання было стабільна напружана. Аналіз дзеянняў праціўніка паказвае, што ён рыхтуецца перайсці да наступу», — заявілі ў ведамстве.

Мінабароны Азербайджана ў сваю чаргу паведаміла аб ракетным абстрэле з тэрыторыі Сцепанакерта гарадоў Тэртэр і Гарадзіз, прылеглых да Нагорнага Карабаха. Азербайджанская армія прымае «адэкватныя меры ў адказ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031