Знайсці
01.10.2020 / 11:476РусŁacБел

За «пікет на лоджыі» Таццяну Севярынец аштрафавалі на 675 рублёў

30 верасня суд Першамайскага раёна Віцебска прызнаў Таццяну і Канстанціна Севярынцаў вінаватымі ў парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП), паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на  «Віцебскую вясну».

Суддзя Міхаіл Юрчанка расцаніў маханне бел-чырвона-белым сцягам з лоджыі як несанкцыянаванае пікетаванне і прыняў рашэнне аштрафаваць Таццяну Севярынец на 25 базавых велічынь (675 рублёў), а яе мужу Канстанціну вынес папярэджанне, бо для яго гэта была першая за год адміністрацыйная справа.

30 жніўня Таццяна і Канстанцін Севярынцы разам з блогеркай Аленай Янушкоўскай з лоджыі сваёй кватэры на 8-м паверсе віталі бел-чырвона-белым сцягам калону ўдзельнікаў акцыі салідарнасці, якая ішла па праспекце Будаўнікоў.

Згодна з пратаколам, Таццяна Севярынец «знаходзілася ў грамадскім месцы — на лоджыі ў сваёй кватэры — і на вачах у іншых грамадзян брала актыўны ўдзел у пікетаванні: выказвала грамадска-палітычныя інтарэсы з выкарыстаннем бел-чырвона-белага палотнішча, звяртала на сябе ўвагу мінакоў, дэманстравала жэсты рукамі».

Суддзя Міхаіл Юрчанка запытаў, ці звярталася актывістка ў адміністрацыю па дазвол на правядзенне масавага мерапрыемства, чым выклікаў смех у зале.

«Як гэта зразумець? Што грамадскае месца — гэта мая кватэра? Я мусіла бегчы ў адміністрацыю Першамайскага раёна і прасіць дазволу выйсці на лоджыю? Якое можа быць пікетаванне ва ўласнай кватэры?» — з абурэннем пыталася актывістка.

Актывістку і блогерку Алену Янушкоўскую за «пікет на лоджыі» ўжо пакаралі штрафам у 945 рублёў некалькі тыдняў таму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031