Знайсці
08.09.2020 / 07:575РусŁacБел

Памежны камітэт: Калеснікава, Краўцоў і Раднянкоў перасеклі мяжу Беларусі з Украінай

Іван Краўцоў, Марыя Калеснікава і Антон Раднянкоў. Фота з фэйсбука Івана Шылы

Сябры Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава, Іван Краўцоў і Антон Раднянкоў прайшлі ў аўторак памежны кантроль на мяжы з Украінай. Пра гэта паведаміў ТАСС афіцыйны прадстаўнік Дзяржпамежкамітэта Беларусі Антон Бычкоўскі.

«Пацвярджаем, што яны праходзілі памежны кантроль у пункце пропуску «Аляксандраўка» а 4 гадзіне раніцы», — сказаў Бычкоўскі.

Раніцай 7 верасня Марыя Калеснікава была выкрадзеная ў цэнтры Мінска невядомымі. Пра тое, дзе яна, дагэтуль звестак не было. 

Тым часам тэлеканал «Беларусь 1» у сваім тэлеграм-канале паведаміў, што Антон Раднянкоў і Іван Краўцоў «гэтай ноччу збеглі за мяжу».

«Цяпер яны знаходзяцца на тэрыторыі Украіны. Іх калега Марыя Калеснікава спрабавала незаконна пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, але была затрыманая на мяжы» — гаворыцца ў паведамленні.

Аднак у Дзяржпамежкамітэце пакуль не змаглі пацвердзіць гэтую інфармацыю.

Нагадаем, што раней Беларусь былі вымушаныя пакінуць члены прэзідыума Каардынацыйнай рады Павел Латушка і Bольга Кавалькова. Затрыманая па крымінальнай справе Лілія Уласава, прадстаўнік страйкама МТЗ Сяргей Дылеўскі адбывае 15 сутак арышту па адміністрацыйнай справе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031