Знайсці
06.09.2019 / 00:1811РусŁacБел

Караеў расказаў, чаму адмяніў масавыя праверкі супрацоўнікаў на паліграфе

Міністр унутраных спраў Юрый Караеў у эфіры БТ-1 распавёў, чаму адмяніў пагалоўныя праверкі супрацоўнікаў на паліграфе.

«Не зусім дасканалая гэтая сістэма, калі толькі паліграфічнае псіхафізіялагічнае даследаванне закрывае чалавеку дарогу для працягу службы. Сапраўды, я адмяніў пагалоўнае, татальнае праходжанне ўсімі супрацоўнікамі паліграфа, таму што чалавек можа і хвалявацца, і не вытрымліваць доўга замкнёнай прасторы», — сказаў Юрый Караеў.

На яго думку, характарыстыка на супрацоўніка з боку начальніка і калектыву важнейшая, чым вывад паліграфіста, які ўжо загадзя, з прадузятасцю спрабуе яго ў чымсьці выкрыць. Да таго ж даследаванне не зусім дакладнае, ёсць працэнт хібнасці.

«Я прыняў такое рашэнне, хоць свядома разумею, што нечым паграшу супраць уласнай бяспекі ў нашых радах, дзесьці можа і пройдуць такія, каго і варта было прыпыніць на службе», — адзначыў міністр. Ён дадаў, што паліграф дапамагае нешта высветліць, але не з'яўляецца панацэяй.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031