Знайсці
04.09.2019 / 14:142РусŁacБел

Лукашэнка абмеркаваў з Засем пытанні бяспекі і вынікі нядаўніх міжнародных сустрэчаў

Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з дзяржаўным сакратаром Рады бяспекі Беларусі Станіславам Засем, на якой былі абмеркаваны пытанні бяспекі і вынікі нядаўніх міжнародных сустрэч, піша БЕЛТА.

«Тэма бяспекі цяпер у цэнтры ўвагі. Дзякуючы гэтай тэме і Мінск сёння трапіў у топ навінаў па пытаннях бяспекі ў сувязі з канферэнцыяй, якую праводзіць ААН», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што якраз перад сустрэчай са Станіславам Засем абмяркоўваў адпаведныя праблемы і вылучаныя беларускім бокам ініцыятывы з намеснікам генеральнага сакратара — кіраўніком Контртэрарыстычнага упраўлення ААН Уладзімірам Варанковым. «Тэма гэтая аказалася актуальнай не толькі ў Беларусі, але і Еўропе, на міжнароднай арэне», — канстатаваў беларускі кіраўнік.

Аляксандр Лукашэнка таксама папрасіў Станіслава Зася выказаць сваю пазіцыю па выніках шэрагу міжнародных сустрэч, у тым ліку візіту ў Мінск дарадцы прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джонам Болтанам і наступных перамоваў у Варшаве. Яшчэ адна тэма — сумесная праца з Расіяй па праблемах бяспекі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031