Знайсці
03.09.2019 / 11:5430РусŁacБел

Лукашэнка пра кантроль за інтэрнэтам: Пакуль не ведаем, як гэта зрабіць так, каб на нас не наклалі санкцыі

Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці канферэнцыі па барацьбе з тэрарызмам прапанаваў стварыць «пояс інфармацыйнага добрасуседства», які б гарантаваў неўмяшанне краін у інфармацыйныя рэсурсы адзін аднаго, піша Tut.by.

«Мяркую, што кожная дзяржава адказвае на гэта пытанне самастойна: як сябе паводзіць у лічбавай прасторы, як рэгуляваць інтэрнэт і г.д., — распавёў кіраўнік краіны. — У Беларусі як у суверэннай краіны ёсць уласнае меркаванне на тэму маральных, этычных, прававых межаў свабоды інтэрнэту. Я так свабодна кажу па пытанні інтэрнэту, бо ніхто з вас мяне не папракне, што мы хоць у чымсьці абмяжоўваем інтэрнэт у Беларусі. Хоць трэба было б. Мы пакуль не ведаем, як гэта зрабіць так, каб цывілізаванае грамадства ізноў не наклала на нас санкцыі, таму мы пакуль не чапаем інтэрнэт. Час трывае», — сказаў Лукашэнка.

Фота Вадзіма Заміроўскага

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031