Знайсці
04.02.2019 / 08:59РусŁacБел

«Нью-Інглэнд» у шосты раз выйграў Супербоўл

«Нью-Інглэнд Пэтрыотс» перамог «Лос-Анджэлес Рэмсі» ў 53-м Супербоўле (матч за званне чэмпіёна Нацыянальнай футбольнай лігі ў ЗША) — 13:3. Стывен Гасткоўскі стаў самым выніковым гульцом матча з 7-ю баламі.

Гульня прайшла ў Атланце.

«Нью-Інглэнд» выйграў Супербоўл ў 6-ы раз, паўтарыўшы рэкорд «Пітсбург Стылерз». Усе перамогі «Пэтрыотс» былі здабытыя ў XXI стагоддзі.

Супербоўл — галоўнае спартыўнае спаборніцтва ў ЗША і тэлевізійная падзея года і паказваецца ў прайм-тайм. Яго аўдыторыя складае 100 млн гледачоў, а паўхвіліны рэкламы каштуе 5 мільёнаў даляраў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930