Знайсці
04.02.2019 / 08:10РусŁacБел

Знойдзены зніклы самалёт з футбалістам «Кардыфа» Эміліянам Сала

Зніклы лёгкаматорны самалёт Piper PA-46 Malibu, на якім ляцеў 21 студзеня з Нанта ў Кардыф форвард валійскага футбольнага клуба «Кардыф» Эміліяна Сала, знойдзены на дне праліва Ла-Манш.

Пра гэта паведамляе тэлеканал Sky News са спасылкай на кіраўніка кампаніі Blue Water Recoveries вучонага-акіянографа Дэвіда Мернса, каманда якога займалася пошукамі самалёта.

Мернс асабіста ўзначаліў групу пошукавікаў на судне FPV Morven, ім дапамагала каманда Упраўлення па расследаванні авіяцыйных здарэнняў Вялікабрытаніі (AAIB) на судне Geo Ocean III.

«Гэта найлепшы вынік, які мы маглі прынесці сем'ям [зніклых без вестак]», — сказаў Мернс у інтэрв'ю Sky News. Карэспандэнт тэлеканала паведаміў, што самалёт быў знойдзены на дне Ла-Манша раніцай 3 лютага, пасля чаго група Мернса ўвесь дзень праводзіла яго ідэнтыфікацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031