Знайсці
15.12.2018 / 12:488РусŁacБел

«Крумкачы» радыкальна змянілі назву

krumka.by

У пачатку мінулага сезона «Крумкачоў» выключылі з вышэйшай лігі і не дапусцілі да ўдзелу ў першай з-за даўгоў перад футбалістамі і парушэння парадку ліцэнзавання. 2018 год каманда правяла ў другой лізе пад назвай «НФК Крумкачы» і заваявала пуцёўку ў першую.

Але Федэрацыя футбола адмовілася рэгістраваць каманду са словам «крумкачы» ў назве: застаюцца даўгі перад футбалістамі.

У клубе абвясцілі конкурс на новую назву, і цяпер дружына будзе называцца «Незвычайна фантастычная каманда», паведамляецца на сайце клуба.

«Мы прынялі рашэнне спыніцца на назве «Футбольны клуб НФК». Абрэвіятура «НФК» расшыфроўваецца як «Незвычайна фантастычная каманда». Працэдура змены юрыдычнай назвы пачалася. Нас чакае вялікая праца ў міжсезонне. Разлічваем на вашу падтрымку. Разам зможам перамагчы!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031