Знайсці
26.10.2018 / 11:3215РусŁacБел

Амерыканец піў таблеткі з экстрактам зялёнага чаю і застаўся без печані

Жыхар амерыканскага горада Далас, штат Тэхас, Джым МакКантс (Jim McCants) прымаў біядабаўкі з экстрактам зялёнага чаю і застаўся без печані. Сваю гісторыю ён распавёў інфармацыйнаму парталу BBC News.

У 50 гадоў амерыканец ўсур'ёз заняўся сваім здароўем: еў толькі карысную ежу, рэгулярна займаўся спортам і выпіваў максімум шэсць бляшанак піва ў год. Яго бацька памёр у 59 гадоў пасля сардэчнага прыступу, і МакКантс вельмі баяўся паўтарыць яго лёс. Апроч іншага, ён кожны дзень на працягу двух-трох месяцаў прымаў, як яму здавалася, бяскрыўдную біядабаўку — экстракт зялёнага чаю ў капсулах. Рэклама сродка запэўнівала, што ён палепшыць працу сэрца, прадухіліць рак і дапаможа схуднець.

Тым не менш, аднойчы ён адчуў сябе дрэнна, выклікаў хуткую і трапіў у лякарню з падазрэннем на цыроз печані. Дактары выключылі з перадумоў развіцця захворвання алкаголь, курэнне і пабочныя эфекты ад лекаў, бо ў МакКантса не было шкодных звычак, і ён не прымаў медыкаменты. Дактары зрабілі выснову, што прычынай праблем з печанню сталі біядабаўкі.

Праз некалькі дзён знаходжання ў шпіталі лекары заявілі, што яму тэрмінова патрэбна перасадка печані. «Мне сказалі, што ў мяне няма нават тыдня — лік ідзе на дні», — прызнаўся ён. Яму пашанцавала — прыдатны донар знайшоўся на наступны дзень.

Цяпер, праз чатыры гады пасля таго, што адбылося, МакКантс пакутуе ад захворвання нырак і хранічных боляў у жываце. «Да гэтага я быў куды больш актыўным, а цяпер у мяне сядзячы лад жыцця, і я ўвесь час пакутую ад ператамлення», — скардзіцца ён. Мужчына падаў у суд на кампанію-вытворцу біядабавак. Ён хоча, каб на ўпакоўкі з капсуламі змяшчалі папярэджанне аб магчымых рызыках.

Біядабаўкі з экстрактам зялёнага чаю сертыфікуюцца ў ЗША і Вялікабрытаніі як ежа, а не лекі, і таму не праходзяць такія грунтоўныя праверкі, як іншыя медыкаменты. Аптэкары не могуць сказаць дакладна, якія супрацьпаказанні ў іх ёсць.«Калі вы п'яце не так шмат зялёнага чаю, вам нічога не пагражае. У зоне рызыкі аказваюцца людзі, якія спажываюць экстракт зялёнага чаю», — заявіў прафесар Герберт Банкоўскі (Herbert Bonkovsky), кіраўнік кафедры захворванняў печані ў Універсітэце Уэйк-Форэст, які 20 гадоў займаецца даследаваннем біядабавак. Ён сцвярджае, што небяспеку для печані можа несці галат эпігалакатэхіну, які змяшчаецца ў зялёным чаі. Яму вядома каля 60 выпадкаў, калі ў шпіталь з цырозам печані траплялі людзі, якія прымалі прэпараты з экстрактам зялёнага чаю.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031