Знайсці
18.09.2018 / 01:046РусŁacБел

Навукоўцы абверглі міф пра карысць аспірыну для пажылых людзей

Штодзённае ўжыванне аспірыну не дапамагае падоўжыць жыццё пажылых людзей, высветліла група навукоўцаў з Аўстраліі і ЗША. Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў часопісе The New England Journal of Medicine.

Фота: Wikimedia Commons.

Эксперымент праводзіўся на працягу пяці гадоў. У ім узялі ўдзел больш за 19 тысяч чалавек у Аўстраліі і ЗША. Іх сярэдні ўзрост склаў 74 гады, пры гэтым яны не мелі інваліднасці і не пакутавалі ад сардэчна-сасудзiстых захворванняў або дэменцыі. Палова доследных штодня прымала 100 міліграмаў аспірыну, у той час іншыя ўдзельнікі атрымлівалі плацэба.

Даследаванне паказала, што значных адрозненняў у частаце выпадкаў смерці, інваліднасці або развіцця дэменцыі паміж удзельнікамі эксперыменту не было. Разам з тым, рызыка сур'ёзнага крывацёку сярод тых, хто прымаў аспірын, склала 3,8% супраць 2,8% сярод тых, хто атрымаў плацэба.

«Прыём аспірыну здаровымі пажылымі людзьмі на працягу пяці гадоў не павялічваў працягласць жыцця і вёў да павелічэння колькасці сур'ёзных крывацёкаў», — заключылі даследчыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031