Знайсці
08.01.2018 / 10:25РусŁacБел

Аляксандра Сасновіч паднялася на 53-е месца ў сусветным рэйтынгу

Аляксандра Сасновіч паднялася на 53-е месца (+35 пазіцый) у новым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). Гэта найвышэйшая яе пазіцыя за ўвесь час выступаў.

На мінулым тыдні яна дайшла да фіналу ў Брысбене Аляксандра займала 88-ю пазіцыю. Там яна атрымала 7 перамог і толькі ў фінале саступіла.

Яшчэ адна беларуска Арына Сабаленка таксама палепшыла свае пазіцыі, падняўшыся з 73-га на 69-е месца.

Топ-5 рэйтынгу WTA:

1. Сімона Халеп (Румынія) - 6425 ачкоў,
2. Каралін Вазняцкі (Данія) - 6095,
3. Гарбін Мугуруса (Іспанія) - 6005,
4. Эліна Світоліна (Украіна) - 5785,
5. Вінус Уільямс (ЗША) - 5567

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031