Знайсці
05.09.2008 / 17:472РусŁacБел

Аршанская бітва — 2008

Фэст беларускай аўтарскай песьні й паэзіі «Аршанская бітва — 2008» пройдзе на Крапівенскім полі 6 верасьня. Фэстываль пачнецца а 18‑й на гістарычным месцы Аршанскае бітвы 1514 году — левым беразе Дняпра пры ўпадзеньні ў яго рэчкі Крапівенкі.

Праходзіць ён на адкрытым паветры, таму варта падумаць пра адпаведную вопратку, запас ежы і намёт. Запас дроваў для вогнішча будзе на месцы.

Даезд:

з аўтавакзалу аўтобусам «Ворша — Дуброўна» да прыпынку «Гацькаўшчына». Гуртам можна наняць маршрутку з чыгуначнага вакзалу проста да Гацькаўшчыны.

Таксама аўтобусам або маршруткай можна ад’ехаць ад прывакзальнае плошчы да прыпынку «Цэнтар», затым ад Цэнтральнай плошчы, што ля «Дому гандлю» (прыпынак за помнікам Леніну), можна сесьці на аўтобус ці маршрутку «Ворша — Дуброўна» і ехаць да прыпынку «Гацькаўшчына». Ад прыпынку «Гацькаўшчына» да месца фэсту каля 1 км.

Ул. інф.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031