Мастак Андрэй Бондараў збірае грошы на кнігу пра прыгоды ў Індыі
Стартаваў незвычайны для Беларусі праект на платформе Talaka.by — збор сродкаў на выданне кнігі «LIMBO. Прыгоды мастака ў Індыі».
Дэбютная кніга, напісаная за тры гады мастаком з Мінска Андрэем Бондаравым на ўласным досведзе. Галоўны герой, мастак Аркадзь, на Радзіме адчувае, што яго творчасць нікому не патрэбная. У перыяд роспачы ён трапляе на заняткі ёгай, знаёміцца з хіпі. У пошуках Лімба ён адпраўляецца ў вандраванне па Індыі і трапляе ў містычныя сітуацыі. Сярод чырвоных пяскоў і пальмаў Гоа, на ўзбярэжжы акіяна, Аркадзь разумее, што зноў хоча пісаць карціны. Ён шукае фарбы, палатно, робіць падрамнікі з дрэва манга…
Кніга праілюстраваная карцінамі, напісанымі аўтарам у Індыі.
0
0
0
0
0
0
Памерла расійская актрыса Анастасія Заваратнюк
 6
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Памерла Вера Салановіч — дзяўчынка са знакамітага фота з канцлагера «Азарычы», што абляцела свет
 2
Тэлефоны Наталлі Радзінай і Андрэя Саннікава былі заражаныя сакрэтнай праграмай сачэння
 5
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера