Знайсці
02.10.2015 / 08:191РусŁacБел

Кампанія Skype запусціла сінхронны пераклад галасавых званкоў

Skype запусціла сэрвіс Translator («перакладчык»), які дазваляе ў рэальным часе перакладаць размову падчас гутарак.

Як вынікае з афіцыйнага паведамлення кампаніі, паслуга будзе даступная для шасці моў: англійскай, французскай, нямецкай, італьянскай, кітайскай і іспанскай.

«У кампаніі даўно марылі зламаць моўны бар'ер паміж карыстальнікамі», — сцвярджаюць у Skype.

Skype Translator выкарыстоўвае тэхналогіі распазнання маўлення і аўтаматычнага перакладу. Акрамя таго, адметнай рысай з'яўляецца машыннае навучанне: гэта значыць чым больш чалавек будзе карыстацца сэрвісам, тым карэктней пераклад будзе працаваць.

Таксама кампанія запускае аўтаматычны пераклад тэкставых паведамленняў — сэрвіс будзе падтрымліваць больш за 50 моў.

Новая функцыя з'явіцца ў бліжэйшыя некалькі тыдняў на платформах Windows. Калі функцыя будзе даступная на іншых платформах, не паведамляецца.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031