Знайсці
10.09.2015 / 18:0114РусŁacБел

Элан Маск прапанаваў скінуць на Марс тэрмаядзерную бомбу

Не таму, што ён злы, а таму, што там няма атмасферы.

Фота: Art Streiber

Заснавальнік PayPal, SpaceX і Tesla Элан Маск выказаў сваё бачанне каланізацыі іншых планет у тэлеперадачы Late Show са Стывенам Кольберам, перадае TJournal.

Маск лічыць, што Марс непрыдатны да засялення. «Гэта планета, якую трэба рамантаваць», — сказаў ён, маючы на ўвазе адсутнасць на Марсе шчыльнай атмасферы. Найхутчэйшы шлях «рамонту» — тэрмаядзерныя бомбы.

Каб зрабіць Марс больш прыдатным для чалавека, трэба выклікаць на ім парніковы эфект. На думку Маска, ёсць два асноўных спосабы зрабіць гэта: хуткі шлях з тэрмаядзернай бамбардыроўкай і павольны — выкід парніковых газаў так, як ён адбываецца на Зямлі. Яшчэ адзін варыянт — засяленне мікробамі.

Раней Маск хацеў аб’яднаць высілкі з генетыкам Крэйгам Вентэрам, каб стварыць сваеасаблівы 3D-біяпрынтар, які мог бы «збіраць» на Марсе з бактэрый вялікія расліны і нават жывёл. Ці пачалася сур’ёзная праца над праектам, невядома.

У хуткім часе Маск збіраецца напісаць кнігу пра каланізацыю Марса. Да канца бягучага года, як ён распавёў на reddit, яго кампанія SpaceX мае прадставіць касмічны карабель Mars Colonial Transporter і марсіянскі скафандр.

У тэлеперадачы Колберт настойваў, што Маск ёсць суперзлодзеем, вынаходнік гэта адмаўляў — менавіта ў доказ таго, што ён «на светлым боку сілы» Маск раскрыў планы каланізацыі Марса. Таксама Маск пераконваў, што металічная змяя, прызначаная для зарадкі электрамабіляў Tesla, не ёсць інтэрфейсам падключэння чалавека да Матрыцы, але заклікаў не ўпускаць нічога побач з ёй.

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031