Знайсці
04.09.2015 / 12:122РусŁacБел

На Беларусь ідуць дажджы: парывісты вецер і ўсяго +15°С

Як распавёў начальнік службы Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў, пасля па-летняму цёплых дзён на Беларусь абрынулася восень.

У суботу, 5 верасня, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ноччу будзе вызначаць атмасферны фронт, днём адаб'ецца ўплыў вільготнай няўстойлівай паветранай масы, якая паступае з Заходняй Еўропы. Ноччу ў большасці раёнаў, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ўначы 8—14°С, максімальная днём 17—23°С.

Па Мінску будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу кароткачасовы дождж, магчыма навальніца, днём без істотных ападкаў. Тэмпература паветра ўначы 9 — +11°С, днём 19 + 21°С.

6 верасня надвор'е будзе фармаваць актыўны атмасферны фронт, які прынясе далейшае паніжэнне тэмпературы паветра.

Часам дажджы, месцамі моцныя, навальніцы. Днём у асобных раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы +8—15°С, днём 13—20°С.

У Мінску таксама будуць ісці дажджы. Тэмпература паветра ўначы 9 + 11°С, максімальная днём 13 + 15°С.

У пачатку наступнага тыдня ў краіне трывала паселіцца восень:

надвор'е ў краіне будзе вызначаць скандынаўскі цыклон і няўстойлівыя халаднаватыя паветраныя масы, якія паступаюць з Балтыйскага мора.

Дажджлівае і ветранае надвор'е захаваецца.

news.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930