Знайсці
29.08.2015 / 23:5431РусŁacБел

«Для Чаргінца, як афіцэра, гэта нізка і непрыстойна»

Піша вам сталы чытач «Нашай Нівы» Ціханавец Сяргей.

Прачытаў кнігу Мікалая Чаргінца «Операция «Кровь». Падзеі, апісаныя ў творы, адбываюцца ў Сёмкаве пад Мінскам. Фашысты забіралі кроў у дзяцей. Кроў улівалі сваім параненым.

Кніга як мастацкі твор мне спадабалася. Я не ведаю дакладнай гістарычнай праўды, усяго немагчыма апісаць, што тады адбывалася. Дый гэта ж не галоўнае. Я пра іншае.

Мне, як грамадзяніну і верніку Хрыстову, засела ў галаве тое, што самыя пачварныя паслугачы фашыстаў носяць прозвішчы Антончык, Вайтовіч, Ліпковіч.

Наколькі я ведаю, Антончык — былы дэпутат, які ў свой час не пабаяўся сказаць праўду пра карупцыянераў.

Вайтовіч — вучоны, акадэмік, чалавек прагрэсіўных поглядаў.

Ліпковіч — вядомы блогер, які цвяроза глядзіць на ўсе на ўсе падзеі нашага жыцця, некалі ў Севастопальскім парку спаліў кнігу спадара Чаргінца пад назваю «Тайны Авальнага кабінета».

Можна не згаджацца з поглядамі людзей, не пагаджацца з іх палітычнай пазіцыяй, але апускацца да такой брыдоты — гэта, як кажуць, прыехалі. Ды тут яшчэ і здзек з ахвяраў Халакосту…

Для Чаргінца, як афіцэра, дый проста чалавека, гэта нізка і непрыстойна.

Хрысціянін і былы воін-афганец, Сяргей Ціханавец, Бягомль (Докшыцкі раён)

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031