Знайсці
15.08.2015 / 12:2052РусŁacБел

Навумчык: Беларусы, якія ваююць у АТА, — адзіныя, хто здольны рэальна абараніць Беларусь

Публікацыя ў СМІ фота беларусаў, якія ваююць на баку Украіны ў складзе тактычнай групы «Беларусь», выклікала крытыку БТ.

Журналіст Сяргей Навумчык прыводзіць у сябе ў Фэйсбуку цытату: »Прыхільнік «русского мира» піша: «В Белоруссии наши люди есть везде: в армии, внутренних войсках, КГБ».

Гэтыя людзі па камандзе з Крамля гатовыя забяспечыць інкарпарацыю Беларусі ў РФ, мяркуе Навумчык. 

«Беларусы, якія ваююць у АТА — адзіныя, хто мае вопыт баявых дзеяньняў у сучасных умовах і хто здольны рэальна абараніць Беларусь» у выпадку спробы Расіі захапіць Беларусь, мяркуе Навумчык.

Ён прыводзіць прыклад Украіны, дзе сілавыя структуры былі няздольныя супрацьстаяць агрэсіі, і першыя месяцы рэальны супраціў спробам захопу тэрыторый на поўдні і ўсходзе краіны аказвалі толькі добраахвотніцкія патрыятычныя структуры.

Выказванне Навумчыка па-новаму ўспрымаецца пасля ўчарашніх і пазаўчарашніх навін пра затрыманне хлопцаў, якія падазраюцца ў маляванні патрыятычных графіці ў Мінску, і пра «перакрыццё канала вярбоўкі» беларусаў для ўдзелу ў абароне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Калі браць юрыдычны бок, беларускае заканадаўства прадугледжвае крымінальную адказнасць за наёмніцтва ў замежных краінах.

Калі браць аспект палітычны, людзі з патрыятычнага крыла лукашэнкаўцаў часта намякаюць, што галоўнае для Беларусі сёння — ніякім чынам не справакаваць Расію на ўмяшанне, не дапускаць, каб Масква палічыла, што ў Беларусі фарміруюцца сілы, варожыя яе інтарэсам. «Калі мы недзе падставімся, з намі разбяруцца яшчэ хутчэй, як з Украінай», — у фармулёўцы самога Лукашэнкі. «Пазбегнуць нападу, стаўшы сябром патэнцыйнага агрэсара» — так можна выказаць гэтую канцэпцыю. 

А што вы пра гэта думаеце? Абмяркоўвайце ў каментах!

Мікола Бугай

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031