Ва ўнутраных войсках любяць родную мову
У абедзенны перапынак часта праходжу міма в/ч 5448 Міністэрства ўнутраных справаў, што на вул. Маякоўскага, 97 у Мінску.
Тамтэйшыя байцы ў гэты час займаюцца страявой падрыхтоўкай: маршыруюць, спяваюць. І якім было маё прыемнае здзіўленне, калі я аднойчы пачуў з іх вуснаў песню на беларускай мове! З таго часу я пачаў уважліва прыслухоўвацца да таго, што даносіцца
Напісаў тры лісты са словамі падзякі на адрас
Нядаўні выхад фільма «Жыве Беларусь!» звярнуў увагу грамадскасці на праблемы роднай мовы ў беларускім войску. Канечне, стваральнікі стужкі прапанавалі мастацкае, гіпербалізаванае бачанне сітуацыі. Спадзяюся, у рэальнасці не так усё й дрэнна.
На жаль, не дачакаўся ліста ад Мінабароны, хаця тэрмін, адведзены заканадаўствам на адказ па звароце грамадзян, ужо мінуў.А шкада: так хацелася б даведацца хоць нейкую афіцыйную пазіцыю кіраўніцтва войска па моўным пытанні. Бо ў душы застаецца надзея, што там усведамляюць важнасць выхавання нацыянальных каштоўнасцяў сярод салдат. Бо сапраўды бараніць Айчыну можа толькі той, хто служыць не нейкім там абстрактным касмапалітычным ідэалам, а найперш нацыянальным. Бо толькі тады ён будзе служыць Радзіме і народу. А мова наша — найвыдатнейшы інструмент у выхаванні павагі да нацыянальных каштоўнасцяў.