Курсы беларускай мовы цяпер і ў Токіа
Нефармальныя заняткі беларускай мовы «Мова ці кава» сабралі сотні слухачоў у Маскве і Менску. Хто б мог падумаць, што наступным горадам, у які завітае нашая мова. будзе японская сталіца!
Арганізатарка заняткаў «Беларускай гутарні» Таццяна Цагельнік атрымлівае ступень магістра ў Нідэрландах на япаністыцы, у Токіа прыехала на навучальны год.
Як распавяла дзяўчына, ідэя зладзіць заняткі з’явілася колькі гадоў таму, пасля першай паездкі ў Японію. Але па-сапраўднаму натхніў яе поспех «Мовы ці кавы»:«Я хацела, каб нашыя заняткі былі таксама месцам сустрэчы для беларусаў у Японіі. Паводле афіцыйных звестак, нас тут толькі некалькі соцень чалавек, і ніхто асабліва кантактаў не падтрымлівае. Удзельнікі ж курсаў – збольшага японцы, якія ўжо ведаюць расейскую мову або польскую. Гэтак, адна дзяўчына вучыцца на паланістыцы. Вядома, што для ведання польскай гісторыі варта пазнаёміцца і з беларускаю», – распавядае Таццяна.
Пра нашую краіну ў Японіі практычна нічога не ведаюць.Паводле Таццяны Цагельнік, у мясцовых кнігарнях можна знайсці толькі дзве кнігі, прысвечаныя Беларусі – хутчэй паліталагічная праца былога працаўніка японскай амбасады ў Менску і гісторыя Беларусі, таксама японскага аўтара.
Калі ж год, якія Таццяна правучыцца ў Токіё, скончыцца, дзяўчына спадзяецца, што ейную ініцыятыву працягне Сіёры Кіясава– дзяўчына, што праславілася на менскіх курсах «Мовы ці кавы» тым, што вывучыла беларускую мову за 11 месяцаў. Цяпер яна вярнулася на радзіму і зазірнула на першы занятак «Беларускай гутарні».
Заняткі ладзяцца раз на тыдзень, і наступныя – ужо ў нядзелю. Калі чытач раптам узгадае, што акурат знаходзіцца ў Токіа, то дакладна варта завітаць на «Гутарню». Інфармацыя ў суполцы ў «Фэйсбуку».
0
0
0
0
0
0
Гігін змагаецца са словам «ровар». Пятроўскі асадзіў яго: «веласіпед» таксама запазычаны
 26
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Стамбул: альфа-горад, другі Рым, мяняецца на вачах
 8
«Беларускі нармалізаваны футбол». Найлепшыя твіты тыдня
 2
Як прыгожа сервіраваць велікодны стол у прыродным стылі
 1
«Тое, у чым я раней падазраваў беларускую апазіцыю, адбывалася ў коле «Рассупрацоўніцтва». Споведзь заснавальніка «Антымайдан. Беларусь», які кардынальна змяніў погляды
 29
«Чаго вы прыперліся?» Дзяўчына паскардзілася, што за фотасесію на беларускіх цюльпанавых палях трэба плаціць
 12
У Расіі аб'явілі ў вышук Зяленскага і Парашэнку
 5
Затрымалі бізнэсоўца — за тое, што сігналіў у падтрымку пратэстаў і скандаваў на паўмарафоне ў Маскве «Жыве Беларусь!»
 4
У Дзвіне каля Полацка злавілі вялізнага сома ФОТЫ
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера