Знайсці
23.01.2013 / 12:18РусŁacБел

У Беларусі ўстанавілі новыя тарыфы за праезд транспартных сродкаў па платных аўтадарогах

У Беларусі ўстаноўлены тарыфы для разліку памеру платы за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Міністэрства транспарту і камунікацый нумар 68 ад 29 снежня 2012 года.

Дакумент быў падрыхтаваны на падставе ўказа № 426 «Аб асобных пытаннях функцыянавання сістэмы электроннага збору платы за праезд транспартных сродкаў па асобных дарогах Рэспублікі Беларусь» ад 27 верасня 2012 года.

У пастанове № 68 вызначаны тарыфы для аўтамабіляў па платных магістралях у залежнасці ад дапушчальнай агульнай масы транспартнага сродку і колькасці восей.

Памер платы для аўтамашын з дапушчальнай агульнай масай да 3,5 т уключна (легкавыя) складзе 0,04 еўра за 1 км,
з дапушчальнай агульнай масай больш як 3,5 т (грузавыя або аўтобусы) з дзвюма восямі — 0,08 еўра за 1 км. Вадзіцелі аўтамабіляў з агульнай масай больш як 3,5 т (грузавыя або аўтобусы) і 3 восямі павінны будуць выплаціць 0,10 еўра за 1 км, масай больш як 3,5 т з чатырма і больш восямі — 0,12 еўра за 1 км.

Пастанова ўступіць у сілу з 1 ліпеня 2013 года.

Найперш гэта тычыцца трасы M1/E30 (Брэст — Мінск — мяжа Расіі), пакрываючы 824 км дарогі. На другім этапе будзе ахоплена 478 км дарог, якія аб’ядноўваюць Мінск з абласнымі цэнтрамі — Магілёвам (М4) і Гомелем (М5).

Уладальнікі легкавых аўтамабіляў плаціць за перамяшчэнне па аўтамагістралях не будуць.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031