Знайсці
10.01.2013 / 14:4517РусŁacБел

Канфіскоўваць аўтамабілі ў нецвярозых кіроўцаў пачнуць ужо сёлета

Пра гэта паведаміў сёння генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк.

Складаная працэдура падрыхтоўкі законапраекта завершана, праект пададзены на разгляд кіраўніка дзяржавы. Пасля гэтага ён будзе ўнесены на разгляд дэпутатаў нацыянальнага схода, растлумачыў генпракурор.

«Пракуратура настойвае на тым, каб, як толькі ў чалавека за рулём пацвярджаецца факт алкагольнага ап’янення, транспартны сродак канфіскоўваць, а таксама выступае за ўзмацненне жорсткасці пры адказнасці за гібель людзей.
Аднак ўвасабленне ў практыку гэтых прапаноў будуць залежаць ад заканадаўцы», — падкрэсліў генпракурор.

Як паведамлялася раней, Генеральная пракуратура Беларусі сумесна з Міністэрствам юстыцыі падрыхтавала законапраект, у якім прапануецца канфіскоўваць аўтамабілі ў нецвярозых кіроўцаў толькі ў рамках крымінальнай адказнасці.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031