Знайсці
16.12.2012 / 22:016РусŁacБел

Дарожнікі працягваюць няроўнае змаганне з завеяй. На МКАД хуткасць абмежавалі да 50 км/г

Абмежаванне датычыць кавалку дарогі ад вуліцы Чыжэўскіх да Партызанскага праспекта.

Аналагічнае абмежаванне можа ўводзіцца і на іншых адрэзках, па сітуацыі.

Дарожнікі працягваюць няроўнае змаганне са снегам. Толькі што вычышчаныя дарогі зноў замятае. Усяго ў краіне на чыстцы дарог задзейнічана каля 800 адзінак тэхнікі.

Небяспечна занесенымі застаюцца пад'езды да малых вёсак.
Ёсць небяспечныя ўчасткі і на рэспубліканскіх дарогах. Так, у сувязі з моцным ветрам і завеяй ДАІ інфармуе аб абмежаванні хуткасці на ўчастку МКАД ад вуліцы Чыжэўскіх да Партызанскага праспекта да 50 км/г. Паўднёва-ўсходні вецер наносіць сюды асабліва шмат снегу.

У такое надвор'е кіроўцам лепш устрымацца ад паездак на далёкія адлегласці.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031