Знайсці
03.12.2012 / 12:0134РусŁacБел

Лукашэнка перасеў на «Майбах»? — фота

Гэты аўтамабіль ужо некалькі тыдняў ездзіць па Мінску ў картэжы афіцыйнага кіраўніка краіны.

Сёння ён быў заўважаны на праспекце Незалежнасці каля 10-й гадзіны.
Аўтамабіль ехаў у суправаджэнні некалькіх машын з міліцэйскай афарбоўкай. Акрамя гэтага «Майбах» суправаджалі вялікія чорныя ўседарожнікі з мігалкамі. Падчас праезду картэжа, які павярнуў у бок будынка Адміністрацыі, рух на праспекце быў спынены.

Упершыню пра існаванне «Майбаха» у гаражах Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Лукашэнка згадаў падчас прэс-канферэнцыі расійскім рэгіянальным СМІ 16 кастрычніка.

Паводле словаў афіцыйнага кіраўніка краіны, машыну яму падарыў на дзень народзінаў «адзін расіянін», аднак Лукашэнка на ёй не ездзіць, каб «не выпячвацца».

Каштуе «Майбах 57/62» (менавіта Майбах 62 можна пабачыць на здымках) ад 367 да 432 тысяч еўра, у залежнасці ад камплектацыі.
Гэта самы дарагі серыйны аўтамабіль у свеце.

Алесь Пілецкі, Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031