Знайсці
07.05.2024 / 15:2913РусŁacБел

Качанава сустрэлася з Марынай Васілеўскай і не ўпусціла магчымасці лішні раз працытаваць Лукашэнку

У сустрэчы таксама бралі ўдзел члены прэзідыума і Савета старэйшын Савета Рэспублікі, піша БелТА.

Фота: БелТА

«Як правільна сказаў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, мы сталі касмічнай дзяржавай. Але казаць, што мы зусім не займаліся космасам, было б няправільна. Мы многае рабілі для космасу, сярод касманаўтаў былі нашы землякі, і мы гэтым вельмі ганарымся», — адзначыла Наталля Качанава.

Фота: БелТА

«Але ў гісторыі суверэннай, незалежнай Беларусі вы — першая, хто пакарыў космас, — дапоўніла спікер. — І я падумала: вось што важна, што наша краіна, у якой жывуць такія выдатныя людзі, дасягнула такога ўзроўню ў сваім развіцці. Калі нашы людзі заваёўваюць космас, нашы маладыя, прыгожыя дзяўчаты».

Фота: БелТА

«Мне вельмі прыемна знаходзіцца сёння тут. Для мяне гэта сапраўды вялікі гонар. Я буду рада падзяліцца сваімі ўражаннямі, — распавяла Марына Васілеўская. — Падрыхтоўка была нялёгкай — прыкладна 8 месяцаў яна праходзіла. Касмічная тэма для мяне была новай, але вельмі цікавай. З дзяцінства я марыла быць настаўнікам. Я люблю людзей, камунікацыі. Пра гэта я марыла, але пра космас не думала ніколі. Здавалася гэта нейкім нерэальным. І калі я пайшла працаваць у «Белавія», я там сябе знайшла, адчувала сябе як у сваёй талерцы».

«Думкі матэрыяльныя. Калі ты думаеш пра добрае, калі ты хочаш нешта рабіць на карысць сваёй краіны — усё атрымаецца. Я прайшла ўсе этапы падрыхтоўкі, медыцынскае абследаванне было вельмі сур'ёзнае. Я ўдзячная бацькам за такія гены і здароўе. Я вяду здаровы лад жыцця і стараюся заўсёды займацца спортам».

Марына Васілеўская падкрэсліла, што космас яе пакарыў.

«У нас была вельмі добрая каманда, вельмі добрыя касманаўты. Мы пасябравалі, — дапоўніла яна. — Я вельмі рада, што мне было добра на ўсіх этапах».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
9
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
07.05.2024
яна значна пастарэла сярод гэтых старых. цёмны (штучны) колер валасоў і старэчая прычоска значна стараць яе. але нават не гэта галоўнае... позірк. позірк згаслы безнадзейны ў яе
0
Какие гены, такие крокодилы.../адказаць/
07.05.2024
Модно просто чебурахтнуться от таких генов...
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
08.05.2024
у Мінску на кожным кроку бігборды з 'Космас-наш'
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031