Знайсці
06.05.2024 / 23:52196РусŁacБел

Пазняк заявіў, што Лукашэнка павіншаваў яго з юбілеем. Як гэта было?

Некалькі дзён таму Зянон Пазняк заявіў, што Аляксандр Лукашэнка нібыта павіншаваў яго з 80-гадовым юбілеем. «Люстэрка» спытала ў палітыка, што было ў гэтым лісце, якім чынам ён прыйшоў і як ён сам усё гэта ўспрыняў.

Зянон Пазняк. Фота: Павал Хадзінскі

Зянон Пазняк спачатку адмовіўся каментаваць сваю публікацыю, заявіўшы, што ўсё, што хацеў сказаць, ужо апублікаваў. Але потым дадаў некалькі дэталяў.

«Віншаванне [было] па дыпламатычнай пошце з усімі патрабаваннямі. Павіншаваў спадар Латушка і спадар Лукашэнка, якія з’яўляюцца маімі палітычнымі праціўнікамі. Гэта сведчыць, што ў іх ёсць палітэс, узровень палітэсу», — расказаў палітык, удакладніўшы, што раней віншаванняў ад Лукашэнкі не атрымліваў, «у гэтым годзе толькі». 

Працягваць размову пасля гэтага Пазняк адмовіўся, паўтарыўшы, што ўся інфармацыя была апублікаваная ў яго тэлеграм-канале.

Былы дыпламат Павел Мацукевіч лічыць, што ініцыятыва віншавання Лукашэнкам Зянона Пазняка наўрад ці паходзіла ад амбасады Беларусі ў Польшчы.

«Уявіць такое мне, шчыра кажучы, складана. Што тычыцца ініцыятывы, тут магчымыя варыянты. Яна магла зыходзіць ад адміністрацыі Лукашэнкі, калі такое пасланне сапраўды было, — кажа ён. — Таму што калі ён кагосьці афіцыйна віншуе, пра гэта паведамляецца на яго сайце і на БелТА. Напрыклад, як было з віншаваннем Кебіча з 80-годдзем.

А сам працэс не ўяўляе вялікай складанасці або загадкі. Калі такое пасланне было, то, хутчэй за ўсё, яго спачатку перадалі з адміністрацыі ў беларускае МЗС, адтуль у амбасаду Беларусі ў Варшаве. Далей гэта ўжо галаўны боль амбасады: адшукаць Пазняка і перадаць яму ліст. Думаю, гэта не складае вялікай працы, паколькі яго кантакты не з'яўляюцца таямніцай».

Чытайце таксама:

Тры памылкі Пазняка, у выніку якіх гісторыя Беларусі пайшла так, як пайшла

«Пасля кампрамісу з камуністамі Пазняк не здолеў бы ўтрымацца на чале БНФ». Навумчык адказвае на артыкул у «НН»

«Я ж думаў, што гавару па-руску, а мяне ні ў водны тэатральны не ўзялі». Зянон Пазняк — пра юнацтва, мемы пра сябе і як паставіў Лукашэнку на месца

Ці магла б Беларусь стаць незалежнай без Пазняка?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
35
Ха-ха
33
Ого
23
Сумна
4
Абуральна
15
14
Ботам/адказаць/
09.05.2024
Лукабот Кілер Троляў, ён жа Пытаннечка, ён жа Юрась ён жа Абменны Фонд і гэта толькі апошнія, дзяжурны па навіне, але відаць ужо храпнуў і нацапіў сваю каларадку і піша абы што, як і заўсёды. Спі спакойна пьяным сном лукабот.
20
Цікава/адказаць/
09.05.2024
Ботам, цікавая фармулёўка "дзяжурны па навіне". Самі прыдумалі? Ці ў вас у арганізацыі такая пасада ёсць?
12
Для Юры праца/адказаць/
09.05.2024
Юра, займіцеся вашымі ўкраінцамі з Запарожскай вобласці, якія шастаюць па нашаму Мінску з савецкімі сцягамі і з георгіеўскімі стужкамі. https://nashaniva.com/342494/ Мала нам свайго га ўна, дык яшчэ і ваша прыперлася.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера