Знайсці
03.05.2024 / 19:5811РусŁacБел

За два месяцы да сканчэння тэрміну на Змітра Дашкевіча зноў завялі крымінальную справу

Па ранейшай справе грамадскаму актывісту Змітру Дашкевічу заставалася адсядзець два месяцы, але цяпер стала вядома, што на яго завялі новую па арт. 342.

Змітра Дашкевіча затрымалі ў красавіку 2022 года. Разам з жонкай Настай яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце — 3 гады «хатняй хіміі».

Аднак у ліпені 2023 года Зміцер на волю не выйшаў. Яго пакінулі за кратамі нібыта за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі. У верасні Змітру Дашкевічу дадалі год строгага рэжыму. 

Чытайце таксама:

Свая крама, паспяховая вытворчасць, чытанне кніг праз відэасувязь. Што вядома пра калонію, дзе сядзіць Зміцер Дашкевіч

«Яны схапілі мяне ў дзень няшчасця майго». Зміцер Дашкевіч прабыў паўгода ў бетоннай клетцы

«Яшчэ адзін пакутлівы год па ШІЗА, карцарах і ізалятарах». Вынесены прысуд Змітру Дашкевічу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
40
0
Абменны фонд /адказаць/
04.05.2024
Трымайся, Зміцер
0
гердзень /адказаць/
04.05.2024
казаў, што задумваецца зьехаць, а на жаль не пасьпеў
0
Праўдаруб/адказаць/
04.05.2024
Вырадкі! Здзекваюцца над сумленным беларусам і шматдзетным бацькай
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031