Знайсці
03.05.2024 / 14:43РусŁacБел

У Германіі на 1100 метрах дарогі паставілі 566 знакаў

Вуліцу Грунэбургвег (Grüneburgweg) у Франкфурце-на-Майне ператварылі ў вялізную веладарожку, захаваўшы пры гэтым аднабаковы рух і парковачныя месцы для машын у пэўныя гадзіны па асаблівых правілах.

Гэта прывяло да хаосу на дарозе, які выявіўся ў багацці дарожных знакаў. На 1100 метрах вуліцы размясцілі 566 знакаў або па адным на кожныя два метры. Усе яны паказаны на інфаграфіцы BILD.

Ілюстрацыя Bild

Карэспандэнт Штэфан Шлагенхаўфер пабываў на Грунэбургвег і назваў яе «самай вар'яцкай вуліцай» Германіі. Цяпер пытанне аб знаках на дарозе актыўна дэбатуецца ў гарадской радзе.

Ідэя «роварнай вуліцы» належала кіроўнай партыі «Зялёных». Іх апаненты ад Свабоднай дэмакратычнай партыі ХДС называюць атрыманае «вар'яцтвам» і «лесам са знакаў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031