Знайсці
04.05.2024 / 14:321РусŁacБел

Стала вядома, якую групу крыві найбольш любяць кляшчы

Чэшскія навукоўцы выявілі, што кляшчы не любяць пэўныя групы чалавечай крыві. Тыя, хто іх мае, менш схільныя да рызыкі ўкусаў і, адпаведна, звязаных з імі розных захворванняў, піша Telegraf.news.

Фота: Yuliya Yesina / vecteezy.com

З групы злоўленых кляшчоў было адабрана 100, якія ў выніку падвергліся эксперыменту. У невялікія кантэйнеры змясцілі чалавечую кроў чатырох розных груп (без прывязкі да рэзусу). Затым кляшчам далі вольны доступ да «ежы».

У выніку высветлілася, што 36% даследаваных узораў амаль адразу абралі II групу крыві. I групе аддалі перавагу 32%, а III і IV — 15 і 17% адпаведна. Гэтае размеркаванне змянялася з цягам часу, аднак кляшчы па-ранейшаму нязменна перадусім выбіралі II групу крыві.

Вынікі даследавання вельмі важныя, паколькі кляшчы распаўсюджваюць мноства небяспечных захворванняў, сярод якіх хвароба Лайма, вірусная пнеўманія і клешчавы энцэфаліт.

І хоць, адпраўляючыся ў лес або на луг, мы ўсе павінны спрабаваць засцерагчы сябе ад кляшчоў, асабліва пра гэта варта рупіцца людзям з II групай крыві, піша польскае выданне Fakt.

Чытайце таксама:

Два чалавекі аказаліся ў рэанімацыі ў Гродне з-за ўкусаў кляшчоў

Сезон кляшчоў ужо ідзе поўным ходам, пацярпелых сотні

У Гомельскім раёне ў 12-гадовага хлопчыка зафіксавалі выпадак гемарагічнай ліхаманкі з нырачным сіндромам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
12
Ха-ха
3
Ого
13
Сумна
14
Абуральна
27
1
дама с горностаем/адказаць/
02.05.2024
надо с Умкой ходить - хай на яго нападаюць крывапійцы 🧛🧛
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031