Лідар забайкальскіх бандытаў, якому далі 24 гады турмы, адправіўся на вайну ва Украіну
Раней Дзмітрый Вядзернікаў скардзіўся, што з-за яго ўзросту яму адмаўляюць у адпраўцы на фронт
Дзмітрый Вядзернікаў. Фота: gazetavechorka.ru
Лідар забайкальскай арганізаванай злачыннай групоўкі «Мецэнатаўскія» Дзмітрый Вядзернікаў, асуджаны на 24 гады за забойствы і рабаванні, адправіўся на вайну супраць Украіны, піша «Настоящее время».
Злачынная групоўка «Мецэнатаўскія» дзейнічала ў Забайкаллі з пачатку 1990-х гадоў да 2010 года.
У кастрычніку 2023 года Вядзернікаў напісаў з турмы ліст, у якім расказаў, што яму з-за ўзросту (на момант прашэння было 52 гады) адмаўляюць у адпраўцы на фронт.
У 2017 годзе Вядзернікава прыгаварылі да 24 гадоў пазбаўлення волі па крымінальнай справе аб шматлікіх забойствах і рабаваннях.
Чытайце таксама:
За амаль два гады вайны пацверджана гібель больш як 45 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне