© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на
Nashaniva.com у першым абзацы.
І ва Ўкраіне ядравы шантаж пэўны час працаваў, з-за чаго Захад вельмі асцярожна нарошчваў колькасць і наменклатуру зброі, якая прадстаўлялася Ўкраіне. У выніку пасля вызвалення Херсона з-за недахопу наступальных сродкаў ЗСУ паступова страцілі стратэгічную ініцыятыву, контрнаступ не даў істотных вынікаў, а вайна перайшла ў акопны фармат. Але гэта ўсё роўна была вельмі небяспечная сітуацыя для расейцаў, бо мясныя атакі сточваюць іхную армію, а павялічэнне міжнароднай дапамогі Ўкраіне як і раней здольнае змяніць сітуацыю.
Тады адбылася спроба Крамля падштурхнуць Іран моцна распаліць старыя канфлікты - у Палестыні і ў Емені.
Але гэтага здаецца недастаткова, і зараз Крэмль можа разглядаць ядравы шантаж, але ў гэты раз ужо з каштоўнымі для захаду закладнікамі - грамадзянамі ЕЗ. І раптоўны захоп па сутнасці памежнай Вільні і імклівае размяшчэнне там ядравай сброі за жывым шчытом з некалькіх соцен тысяч грамадзян ЕЗ моцна ўзмацняе перамоўную пазіцыю пуціна ў адносінах з захадам. Нават без ядравай атакі на НАТА.