Знайсці
30.11.2020 / 17:53РусŁacБел

Аператарку «Белсата» падазраюць у крымінальным злачынстве

Сёння стала вядома, паводле якога артыкула абвінавачваюць Дар’ю Чульцову. Аператарку «Белсата» затрымалі 15 лістапада разам з Кацярынай Андрэевай, яны працавалі над стрымам з плошчы Пераменаў.

Дарʼя Чульцова, таксама, як і Кацярына Андрэева, падазраваная паводле арт. 342 (Дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Пакаранне паводле гэтага артыкула прадугледжвае штраф, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Цяпер Дарʼя Чульцова, таксама як і Кацярына Андрэева знаходзіцца ў жодзінскай турме.

Дар’я 15 лістапада працавала разам з Кацярынай Андрэевай над стрымам з плошчы Пераменаў, іх разам затрымалі, у адзін дзень судзілі паводле адміністрацыйнай справы.

Праваабаронцы прызналі журналістак «Белсата» палітычнымі зняволенымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930