Знайсці
30.11.2020 / 16:18РусŁacБел

Хапун у Іўі і Бараўлянах. Агульная колькасць затрыманых набліжаецца да 31 тысячы

Не менш за 423 чалавекі былі затрыманыя ў Беларусі ад панядзелка да пятніцы па палітычных матывах. Столькі імёнаў ведаюць праваабаронцы-вясноўцы.

Такім чынам, агульная лічба затрыманняў за час пратэстаў дасягнула 30 881.

Варта адзначыць, што гэтыя лічбы далёка не поўныя. Затрыманых столькі, што ўлічыць усіх немагчыма. Нават агульная колькасць людзей, арыштаваных па крымінальных справах, пакуль дакладна невядомая, бо іх вельмі шмат.

На гэты момант вядомы 551 чалавек (праўда, гэты спіс па спасылцы таксама не поўны, бо за тыдзень сталі вядомыя новыя імёны), якія праходзяць па крымінальных артыкулах

— ад Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыкі да журналістак Кацярыны Барысевіч і Кацярыны Андрэевай і рабочых Жлобінскага металургічнага завода, дзе крымінальную справу завялі за забастоўку.

У Мазыры крымінальна судзілі двух падлеткаў, якія шпурнулі камяні ў аўтазак. Адзін з іх сірата.

У Брэсце пад варту ўзялі 18-гадовага Ціхана Клюкача — таксама крыміналка.

У нядзелю, акрамя Мінска, затрымлівалі людзей таксама ў Брэсце, Ляхавічах, Гродне, Маладзечне, Віцебску, Каробчыцах, Бараўлянах, Іўі, Дзяржынску, Магілёве, Гатаве, Жодзіне.

Асабліва масавыя затрыманні адбыліся ў Іўі (не менш за 6 чалавек), Жодзіне (па розных звестках, ад 8 да 13 чалавек), Бараўлянах (Лясны) — 18 чалавек.

Сярод затрыманых у Іўі — Мустафа Байтасаў. «Ён спрабаваў абараніць суседку, якую цягнулі ў бус, — расказаў «Нашай Ніве» яго старшы брат. — У Мустафы — чатыры непаўналетнія сыны, меншаму яшчэ і годзіка няма».

Чытайце таксама: Калі Расія сапраўды настойвае на вызваленні Бабарыкі, то што гэта азначае

Можна з дакладнасцю сказаць, што гэта самыя масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Еўропе за апошнія 40 гадоў.

Для параўнання: калі б у прапорцыі на душу насельніцтва столькі ж людзей затрымалі ў Расіі, гэта склала б 450 тысяч. Калі б ва Украіне ці Польшчы — 120 тысяч.

Чытайце таксама: Хлопец працаваў у КДБ і хадзіў на Маршы. Цяпер яму бясконца даюць суткі — ужо набег 71 дзень на Акрэсціна

Чытайце таксама: «Нацягнулі на дубінку прэзерватыў і спрабавалі засунуць у рот». Мінчук расказаў пра здзекі падчас затрымання 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930