Знайсці
30.11.2020 / 15:16РусŁacБел

Фатографку «Новага часу» Яну Трусіла асудзілі на 15 сутак

Пазаштатнай фотакарэспандэнтцы «Новага часу» 20-гадовай Яне Трусіла сёння прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Прысуд вынесла суддзя Ленінскага раёна Мінска Юлія Шут. Ноч дзяўчына правяла ў ЦІП на Акрэсціна, паведамляе выданне.

Яну затрымалі ўчора каля 15:40 у дварах ля дома па вуліцы Прытыцкага, 72.

Як паведамілі відавочцы, за ёй гналіся блізу чатырох чалавек у аліўкавай форме, бо журналістка, верагодна, здымала спецтэхніку. Дзяўчыну даставілі ў Ленінскае РУУС, адкуль ёй дазволілі патэлефанаваць маці.

Гэта ўжо другое затрыманне Яны Трусіла. Першы раз яе затрымалі падчас маршу ў Курапаты 1 лістапада і прысудзілі 13 сутак адміністрацыйнага арышту. Іх Яна адбывала спачатку на Акрэсціна, потым, у дзень перадач, яе разам з іншымі вязнямі вывезлі ў СІЗА ў Баранавічы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера