Знайсці
30.11.2020 / 14:48РусŁacБел

«Хто твой прэзідэнт?!» — «Лукашэнка». Пасля катаванняў у бусе хлопец трапіў у бальніцу са страсеннем мозгу

Падчас Маршу суседзяў сілавікі затрымалі 30-гадовага дызайнера Яна К. Увечары ў інтэрнэце апублікавалі відэа з яго выбітымі «прызнаннямі», знятымі ў бусе сілавікоў.

— Дата і год нараджэння?!

— 21 кастрычніка … года.

— Працуеш дзе?!

— Аддалена.

— У сэнсе аддалена, ***?!

— Дызайнер.

— Якая арганізацыя, ***?!

— Дызайнер я, блін, які сайты робіць. 

— Дзе жывеш?! (Тут збіты мужчына сплёўвае кроў.) Не плюйся, ***! За што затрымалі?! 

— Затрымалі за тое, што хадзіў па вуліцы.

— Глядзі ў камеру, ***!

— Затрымалі за тое, што хадзіў па вуліцы, лаяўся матам.

— Што папярэднічала твайму затрыманню толькі што, ***?!

— Істэрыка і мацюкі ў ваш бок.

— Што ты супрацоўнікам паказаў?!

— Рукамі паказваў «ідзі сюды» — усё. 

— Прыйшлі мы да цябе — і далей?! Ну, што ты хочаш сказаць мне?!

— Прабачце мне, калі ласка, хлопцы, я дурань і нічога такога не трэба рабіць.

— Хто твой прэзідэнт, ***?!

— Прэзідэнт — Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. 

— Каго любіш, ***?!

— Беларусь. 

— Сілавым структурам што хочаш сказаць, ***?!

— Крутыя мужыкі, ведаюць, як выбіць дурыкі з галавы.

***

Урэшце імя Яна К. з'явілася ў спісе затрыманых, якіх забралі з міліцыі ў бальніцу.

«У мяне страсенне мозгу, зламаны нос, расколіна, таксама пацярпела левая шчака, — сказаў Ян парталу Onliner.by. — Па самаадчуванні… Ляжаць магу, сядзець цяжка».

Артыкул 128 Крымінальны кодэкс Беларусі прадугледжвае адказнасць за катаванні — ад 7 да 25 гадоў зняволення, альбо пажыццёвае зняволенне, альбо расстрэл.

Паводле Крымінальнага кодэкса, катаванне — любое дзеянне, якім нейкай асобе наўмысна прычыняюцца моцны боль, фізічныя або псіхічныя пакуты ў мэтах прымусу асобы да дзеянняў, якiя супярэчаць яе волі, у тым ліку каб атрымаць ад іх звесткі або прызнанні, а таксама з мэтай пакарання або з іншымі мэтамі або па любой прычыне, заснаванай на дыскрымінацыі любога характару, калі такі боль альбо пакуты прычыняюцца дзяржаўнай службовай асобай, якая выступае ў афіцыйнай якасці.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930