У Віцебску абрабавалі ювелірную краму. Спрабавалі вынесці 25 ланцужкоў, але частку згубілі
СК
Злачынства было здзейснена ўвечары 27 лістапада. У гандлёвую кропку па продажы каштоўнасцяў зайшоў мужчына і папрасіў паказаць яму залатыя ланцужкі. Прадавец дастала падстаўку з 25 ланцужкамі (на 113 тысяч рублёў), паведамляе СК.
На працягу некалькіх секунд наведвальнік разглядаў рэчы, пасля чаго схапіў іх і ўцёк. Частка ланцужкоў ён згубіў у зале.
На пошук зламысніка быў арыентаваны ўвесь склад віцебскай міліцыі і падраздзяленні прылеглых абласцей.На працягу трох сутак сышчыкі адпрацоўвалі розныя версіі і правяралі на дачыненне да рабавання сотні чалавек. У выніку падазраванага, 30-гадовага расіяніна, затрымалі ў Віцебску. Міліцыянты знайшлі ў яго частку выкрадзенага.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Акрываўлены конь праімчаўся галопам па цэнтры Лондана
 2
Беларусь распрацоўвае лазерную зброю
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера