Знайсці
30.11.2020 / 11:59РусŁacБел

У Бабруйску мужчына цудам адскочыў ад аўтамабіля, які перакуліўся на дарозе ВІДЭА

Здарэнне адбылося 29 лістапада ў шынамантажнай майстэрні на вуліцы Батава ў Бабруйску. Мужчына рабіў прабежку па вуліцы, і яго ледзь не збіў некіраваны аўтамабіль. Машына прызямлілася менш чым у метры ад мужчыны: ён адчуў нядобрае і паспеў адскочыць.

Падрабязнасцямі гісторыі падзяліўся з «Камерцыйным кур'ерам» майстар шынамантажнай майстэрні Алег Мароз:

— Гэта было дзесьці каля 11.30. Мы пачулі моцны ўдар і выйшлі паглядзець. Кіроўца вырашыў абагнаць аўтамабіль. А дарогу прысыпала снегам, да таго ж на «Кіа» была летняя гума, амаль лысая. Як потым мы даведаліся, кола трапіла ў кашу, машыну стала насіць. Яна наехала на бардзюр, узляцела і перакулілася.

Па словах А. Мароза, ніхто ў машыне не пацярпеў. Усе былі прышпіленыя. Дасталася толькі аўтамабілю, але і ён змог пакінуць месца ДТЗ сваім ходам. А мужчына, спартсмен-аматар, пабег далей.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера