Знайсці
30.11.2020 / 11:05РусŁacБел

Лукашэнка — Мясніковічу: Куча праблем. Вельмі цяжкі год

БелТА

Вакол Еўразійскага эканамічнага саюза складваецца вельмі сур'ёзная абстаноўка, ідзе эканамічная вайна. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са Старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаілам Мясніковічам, піша БелТА.

Лукашэнка адзначыў, што на 11 снежня намечана пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета [у анлайн-фармаце]. «Парадак дня вызначаны. Вы ведаеце як маю пазіцыю, так і Беларусі наогул. Нам бы пара сустрэцца з вока на вока (не па тэлевізары, а пагаварыць у адкрытую), бо куча праблем: ад ваенных, ваенна-палітычных да эканамічных, — сказаў Лукашэнка. — Тым больш вельмі цяжкі год. Такога, напэўна, і вы не памятаеце. Але ці тое яшчэ будзе».

Пра заявіў, што сусветная эканоміка ў гэтым годзе абвалілася, крызіс закрануў і прасторы ЕАЭС.

«Выхад з гэтай сітуацыі будзе вельмі цяжкі. Тым больш пачалося проціборства, фактычна ідзе непрыхаваная эканамічная вайна з пераходам на не проста дыпламатычную эліту ў СМІ, але ўжо і гарачым запахла. Я прыводзіў зусім нядаўна гэтыя факты: замашкі асобных нашых суседзяў пад прыкрыццём асобных няслабых дзяржаў і іх мэты. Таму вельмі сур'ёзная абстаноўка вакол, і нам бы абмеркаваць гэтыя праблем з вока на вока (з лідэрамі краін ЕАЭС)», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930