Знайсці
28.11.2020 / 19:20РусŁacБел

Стала вядомая колькасць затрыманых ад панядзелка да пятніцы

Не менш за 58 чалавек былі затрыманыя ў Беларусі ад панядзелка да пятніцы па палітычных матывах. Столькі імёнаў ведаюць праваабаронцы-вясноўцы.

Такім чынам, агульная лічба затрыманняў за час пратэстаў дасягнула 30 458 чалавек.

Варта адзначыць, што гэтыя лічбы далёка не поўныя. Затрыманых столькі, што ўлічыць усіх немагчыма. Нават агульная колькасць людзей, арыштаваных па крымінальных справах, пакуль дакладна невядомая, бо іх вельмі шмат.

На гэты момант вядомы 551 чалавек (праўда, гэты спіс па спасылцы таксама не поўны, бо за тыдзень сталі вядомыя новыя імёны), якія праходзяць па крыміналках

— ад Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыкі да журналістак Кацярыны Барысевіч і Кацярыны Андрэевай і рабочых Жлобінскага металургічнага завода, дзе крымінальную справу завялі за забастоўку.

У Мазыры крымінальна судзяць двух падлеткаў, якія шпурнулі камяні ў аўтазак. Адзін з іх сірата.

У Брэсце пад варту ўзялі 18-гадовага Ціхана Клюкача — таксама крыміналка.

Чытайце таксама: Адзін з кіраўнікоў штаба Бабарыкі шчыра расказаў пра выбарчую кампанію, сваю ролю ў ёй, арышт і вызваленне

Можна з дакладнасцю сказаць, што гэта самыя масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Еўропе за апошнія 40 гадоў.

Для параўнання: калі б у прапорцыі на душу насельніцтва столькі ж людзей затрымалі ў Расіі, гэта склала б 450 тысяч. Калі б ва Украіне ці Польшчы — 120 тысяч.

Чытайце таксама: Хлопец працаваў у КДБ і хадзіў на Маршы. Цяпер яму бясконца даюць суткі — ужо набег 71 дзень на Акрэсціна

Чытайце таксама: «Нацягнулі на дубінку прэзерватыў і спрабавалі засунуць у рот». Мінчук расказаў пра здзекі падчас затрымання 

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930