Знайсці
28.11.2020 / 15:43РусŁacБел

Ціханоўская заявіла, што хоча сустрэцца з Пуціным

Пра гэта лідар беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская заявіла ў інтэрв'ю ўкраінскай службе «Радыё Свабода».

«Мы хацелі б выказаць свой пункт гледжання, хацелі б пачуць пазіцыю Расіі па беларускім пытанні. Мы суседзі. І мы будзем працягваць нашы адносіны і ў будучыні. Я хацела б пагаварыць. І беларусы гэтага вельмі чакаюць. Не падтрымкі рэжыму [Лукашэнкі], а заявы пра беларусаў, пра наша жаданне будаваць сваю будучыню разам, а не намаганнямі аднаго чалавека», — сказала Ціханоўская.

Раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з абвешчанай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі 9 жніўня. Пуцін зрабіў гэта на наступны дзень пасля галасавання.

«Павіншаваць то павіншаваў. Але вы ведаеце, мне здаецца, што Расія таксама не чакала, што пратэсны рух [Беларусі] на гэты раз будзе моцны, і мы пойдзем на перамогу, бо ў вачах беларусаў Лукашэнка нелегітымны. І гэтая барацьба, гэты рух пратэсту супраць хамства, непавагі і антыгуманнасці ўжо цяпер. Вы разумееце? У той час ніхто не чакаў, што гэта адбудзецца. Толькі беларусы самі ведалі, што гэтым разам усё будзе інакш. І, як мы бачым, тады Расія падтрымлівала рэжым [Лукашэнкі]. Але цяпер нейкі працэс чакання, чакання. Няма актыўнай падтрымкі [з боку Расіі]», — сказала Ціханоўская.

Да гэтага часу, як заявіла лідарка беларускай апазіцыі, з боку Крамля не паступала сігналаў аб магчымай яе сустрэчы з Пуціным.

У той жа час Ціханоўская паведаміла «Радыё Свабода», што плануе наведаць Украіну «найбліжэйшым часам». Дата такога візіту ўзгадняецца з Кіевам, апазыцыянерка сказала, што размаўляла пра гэта з міністрам замежных спраў Украіны Дзмітрыем Кулебам.

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930