Знайсці
28.11.2020 / 09:45РусŁacБел

У Мастацкім музеі адкрылася аб'ёмная выстава Рушчыца і яго кола

З 27 лістапада ў Нацыянальным мастацкім музеі пачала працу выстава «Фердынанд Рушчыц (1870—1936). Да 150-годдзя з дня нараджэння мастака».

Выдатны пейзажыст, графік, тэатральны дэкаратар і педагог, Рушчыц пакінуў глыбокі след у мастацтве і культурна-грамадскім жыцці былой Рэчы Паспалітай. Фердынанд Рушчыц — яркі прадстаўнік сімвалізму ў мастацтве, які спалучыў традыцыі нацыянальнага жывапісу і заходнееўрапейскіх тэндэнцый, ключавая фігура мастацкага жыцця Віленшчыны ў міжваенны перыяд. Ён стаў важнай персонай для культуры сучасных Беларусі, Літвы і Польшчы. Палотны мастака захоўваюцца ў музеях вышэйпералічаных краін, а таксама еўрапейскіх і амерыканскіх музейных і прыватных зборах.

150-годдзе з дня нараджэння Фердынанда Рушчыца ўнесена ЮНЕСКА ў Каляндар памятных дат на 2020 год.

Мэта выставы — прадставіць шырокі мастацкі кантэкст, у якім існавала творчасць мастака. У экспазіцыі прадстаўлены не толькі карціны Фердынанда Рушчыца, але і працы мастакоў яго акружэння — гэта і творы настаўнікаў Рушчыца ў Акадэміі мастацтваў Івана Шышкіна і Архіпа Куінджы, яго аднакурснікаў па майстэрні Куінджы — Мікалая Рэрыха, Канстанціна Багаеўскага, Вільгельма Пурвіціса, Аркадзя Рылава і інш.

Цэлы раздзел выставы прысвечаны вучням Фердынанда Рушчыца, выпускнікам Віленскага ўніверсітэта, выбітным беларускім мастакам Пятру Сергіевічу і Міхаілу Сеўруку.

Да нядаўняга часу ў зборах НММ захоўвалася толькі адна праца Фердынанда Рушчыца «Ля касцёла» 1899 года, набытая ў 1957 годзе ў Ленінградскага калекцыянера Шустэра. У лістападзе 2019 года пры фінансавай падтрымцы ганаровага консула Беларусі ў Лазане Андрэя Нажэскіна былі набытыя ў калекцыі ўнука мастака Фердынанда Рушчыца і перададзеныя ў дар яшчэ тры жывапісныя работы, якія адносяцца да ранняга перыяду творчасці майстра.

Выстава «Фердынанд Рушчыц (1870—1936) да 150-годдзя з дня нараджэння мастака» будзе экспанавацца да 13 студзеня 2021 года.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930